Ніва № 30 (3089), 26 ліпеня 2015 г.

Ізноў «Купалле» каля Нарвы

Аляксей МАРОЗ

«Сенакос каля Нарвы. Купалле... вяртанне да карэнняў...» — з такім лозунгам 11 ліпеня каля Нарвы і аднайменнай ракі прайшло беларускае культурнае мерапрыемства, якое спалучала традыцыю і сучаснасць. Такім чынам адбылося аднаўленне «Купалля», якое ў другой палове дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя ладзіў у гэтым месцы Звяз беларускай моладзі.

Непадалёк ад ракі Нарвы прайшлі конкурс на лепшага касца, з выкарыстаннем традыцыйных кос, і конкурс старой фатаграфіі «Сенакос каля Нарвы». Мерапрыемству спадарожнічалі майстар-класы, напрыклад, па пляценні вянкоў з кветак. Працаваў кірмаш рукадзелля і экалагічных прадуктаў харчавання. Ноччу гучалі купальскія песні, па рацэ плылі купальскія вянкі, сабраныя гасцявалі каля вогнішчаў. Хлопцы прабавалі знайсці папараць-кветку.

— «Купалле», арганізаванае раней Звязам беларускай моладзі, мне вельмі падабалася. Мы слухалі добрую маладзёжную музыку і гулялі ў вялікай кампаніі. Цяпер маёй марай было аднавіць гэтае мерапрыемства, што ўдалося зрабіць з дапамогай Ігара Лукашука, Звязу «Шчыты» і Польскага таварыства аховы птушак, якое займаецца не толькі іх аховай, але таксама абкошваннем надрэчных лугоў. Мы рашылі вярнуцца да каранёў і аднавіць «Купалле» ў такім выглядзе, у якім яно было ў мінулым, з народнымі фальклорнымі песнямі, фолькам і рокам. Хаця мерапрыемства ў асноўным накіраванае да маладых асоб, то мы яго так арганізавалі, каб было яно цікавым і для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF