Ніва № 26 (3085), 28 чэрвеня 2015 г.

Нашы ў Ольштыне

Лідзія МАЛІНОЎСКАЯ

У цудоўным краявідзе глыбокага васільковага неба, азалочанага моцнымі прамянямі сонца, якія адбіваліся ў люстры празрыстага возера Тырско ў Ольштыне-Гуткове ў казацкім пасяленні «Атаман» 6 чэрвеня 2015 года праводзіўся Дзень нацыянальных і этнічных меншасцей.

Згодна з абавязваючым у Польшчы законам, нацыянальнымі меншасцямі лічацца беларусы, чэхі, літоўцы, немцы, армяне, расіяне, славакі, украінцы і яўрэі, а этнічнымі — лэмкі, караімы, татары і ромы. Арганізатарамі ольштынскага мерапрыемства, прысвечанага меншасцям, з’яўлялася Ольштынскае таварыства нямецкай меншасці, якога прадстаўнікі віцэ-старшыня Аляксандр Баўкнехт і Анна Цынкульская ўрачыста прывіталі ўлады горада, ваяводства і міністэрства, прадстаўнікоў меншасцей і, між іншым, старшыню Згуртавання былых жыхароў Ольштына Готфрыда Гуфенбаха, гасцей ды ўдзельнікаў свята — хары і музычныя калектывы, якія выступілі са сваёй музычнай праграмай. Праект быў сарганізаваны з датацыі Міністра адміністрацыі і лічбавізацыі, самаўрада Вармінска-Мазурскага ваяводства, самаўрада горада Ольштына, Згуртавання даўніх жыхароў Ольштына з Гельзенкірхен і Баварскага міністэрства працы, грамадскіх спраў, сям’і і інтэлігенцыі.

Дзень нацыянальных і этнічных меншасцей пачаўся святой палявой імшой, якую адправіў ксёндз канонік Андрэ Шмаер. Пасля прывітанняў і прамоў улад на сцэне выступілі мастакі. Пачалі мастацкую частку вучні з калектыву песні і танца «Думка» са школы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF