Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.

Дзверы адчыняюцца

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Размова з Артурам КлІнавым (1965 г. нар.), канцэптуальным мастаком: жывапісцам, перформерам, пісьменнікам, фатографам, з 2001 года выдаўцом культавага, прысвечанага мастацтву часопіса «pARTisan», аўтарам культавай кнігі «Мінск. Даведнік па Горадзе Сонца», у якім яго асабістыя перажыванні пераплятаюцца з апісаннямі гісторыі і архітэктуры беларускай сталіцы і са спасылкай на ўтапічны твор Тамаза Кампанелы.

Падчас апошняга знаходжання ў Мінску сустрэўся я з Артурам Клінавым у самай прэстыжнай галерэі сучаснага мастацтва ў Беларусі — Галерэі «Ў». У дзень майго прыбыцця скончылася там прэзентацыя як яго назвалі — выставачнага праекта-дакумента «Мінск. Нонканфармізм 1980-х», які шырока адбіўся рэхам і па за межамі краіны. Куратарам выставы быў якраз Артур Клінаў, а сукуратарамі — Таццяна Арцімовіч і Аляксей Барысёнак. Яна ўключала ў сябе творы, дакументы, фатаграфіі і г.д. з аднаго з самых захапляльных перыядаў сучаснага беларускага мастацтва пасля апошняй вайны, званага крыніцай самага новага беларускага авангарду.

Мацей Халадоўскі: — Чаму ў 2015 годзе Вы рашылі арганізаваць «Мінск. Нонкарфармізм 1980-х»?

Артур Клінаў: — Адну з роляў сыграла тут чыста тэхнічная справа. Інстытут імя Гётэ ў Мінску, плануючы выставу прысвечаную нямецкаму постмадэрнізму 1980-х гадоў у Цэнтры сучасных мастацтваў, прапанаваў нам, значыць, выдавецтву «pARTisan», каб мы зрабілі на яе свайго роду беларускі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF