Ніва № 25 (3084), 21 чэрвеня 2015 г.
Цярністы шлях Юліі СалівонікІаанна ЧАБАНСведкаў тых падзей даўно ўжо няма ў жывых. Гэта былі нашы дзяды і прадзеды, народжаныя ў дзевятнаццатым і пачатку дваццатага стагоддзя. Дзе-нідзе засталіся яшчэ прадметы, з якімі вярнуліся назад пасля многагадовага бадзяння па свеце: царкоўныя кнігі, здымкі, а нават коўдра. Сёння свайго канца дажываюць дзеткі прымушаных роўна сто гадоў таму пакінуць свае хаты і выязджаць у далёкія губерні Расейскай імперыі. Такім дзіцём з’яўляецца Зіна Вішэйка родам з Мастаўлян. Убачыўшы мяне, дачка спадарыні Зіны адрываецца ад гразкага агарода і вядзе мяне ў прыгожую хату, якая стаіць непадалёк школы ў Крынках. Сама вяртаецца да гніючых ад празмернай сырасці агуркоў. Вельмі прыгожая і вясёлая як на свае больш за восемдзесят гадоў Зіна Вішэйка ветліва запрашае садзіцца за стол, абувае мяне ў новенькія шлёпанцы і пачынае свае расказы. — Мабыць саграшу перад Богам тым, што цяпер скажу, але мне балюча, што яшчэ хаджу па гэтай зямлі, займаю найвялікшы пакой у хаце, а яны там усе на адной кучы ціснуцца. Узрушаная яе вялікай любоўю да сваіх дзетак, унукаў і праўнукаў, усё-такі прабую вярнуцца да асноўнай тэмы нашага спаткання. Слова «бежанства» выклікае ў яе яшчэ някепскай памяці дзве асобныя, але аднолькава важныя, гісторыі. Пачынаем з гэтай, якую распавяла ёй маці Юлія. Юлія з дому Салівонік нарадзілася ў 1900 годзе ў вёсцы Бурстаўшчына па другім баку Свіслачы, якая плыве за мастаўлянскімі (...) |