Ніва № 24 (3083), 14 чэрвеня 2015 г.

У палескай глыбінцы (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

У сяле Палажэва (укр. Положеве) мацней забілася сэрца. На зялёным берзе ракі Прыпяць пасвіліся статкі кароў. Карціна мела ў сабе прысмак юр’еўскага рытуалу. Побач разнаколернай рагатай жывёлы ў невялічкіх групах выстойвалі сем’і, яны нешта елі, абмяркоўвалі, талкавалі.

— Народ выйшаў каб вясной падыхаць, — кажа шафёр Міша, — і каб пра надвор’е пабалакаць.

На Палессі, вядомым з за вясновых разліваў і непраходных балот, дзеялася нешта адваротнае, людзі гаварылі пра засуху і выглядалі дажджу. Я сама глядзела на раку Прыпяць і не верыла вачам. Вытокі «палескай Амазонкі» знаходзіліся дзесьці недалёка, ля вёскі Гладзін Любомльскага раёна. Самая балоцістая рака Еўропы выцякала з вышыні 168 метраў над узроўнем мора, ды тут, у Палажэве, першым пазначаным на карце сяле на рацэ, плыла адмераным, спакойным каналам, падпускаючы да берагоў людзей і жывёлу. Паміж ракой і людзьмі адчувалася прыцягванне.

* * *

Палескі каларыт прывітаў мяне ўжо ў Ковелі. У акне маршруткі, на якой я адправілася праз Любомль у Шацк, красавалася незвычайная афіша. Яна інфармавала, што ў салоне адведзены спецыяльныя месцы «для чароўных дзяўчат», дзейнічае інтэрнэт, зімой і летам працуе кандыцыянер.

Я залезла ў сярэдзіну і з ходу ледзь не прысела на пазначаны трон «для чароўных». Як не цяжка здагадацца, ён знаходзіўся непасрэдна за спінай шафёра, зухаватага Мішы. Усе жанчыны, якія заходзілі ў салон, інстынктыўна абміналі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF