Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

У палескай глыбінцы (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Колькі ў жыцці трэба выпрабаваць абмежаванняў, непрадбачаных коштаў і нечаканых вестак з фронту пра смерць знаёмых і блізкіх людзей, каб адкінуць пустыя думкі і планы ды засяродзіцца на асноўным, каб проста і зразумела разважаць пра ісціну справы?

— Наш народ мае яшчэ такія комплексы, што царква павінна быць традыцыйнай, — працягвае размову айцец Расціслаў. — Што павінна быць золата, купалы, сцены. Гэта ўсё форма. Для нас найважнейшая ісціна. Што гэта значыць? Адказ тут просты: царква гэта людзі. Народ, які збіраецца ў адным месцы дзеля супольнай малітвы. Гэта тое, што да нас прыходзяць самыя шчырыя хрысціяне.

СпасаПраабражэнская парафія, калі глядзець на колькасць парафіян, маленькая, тут усяго сто пяцьдзясят душ. У час нядзельнай літургіі ў царкве выстойвала за трыццаць асоб.

— У мяне такое ўражанне, — кажу святару, — што ў вас найбольш ангажаваныя ў жыццё парафіі старэйшыя жанчыны.

— Як кругом! — чую ў адказ.

Гэта быў надта трапны каментар. Ды не трэба ехаць у Ковель, каб прыкмеціць такую асаблівасць. Яшчэ больш здзівіла мяне, хоць не павінна, калі цёткі кідалі на ахвяравальную талерку па адной грыўні (нашыя дваццаць чатыры грошы). З другога боку здзіўлялі паасобныя жэсты. У час багаслужбы святар назваў імёны трох спонсарак, якія цягам мінулага тыдня ахвяравалі на царкву па сто грывень. Ва ўкраінскай рэчаіснасці, дзе пенсіянерам выплачваюць толькі тысячу грывень (няцэлыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF