Ніва № 23 (3082), 7 чэрвеня 2015 г.

Дзень мясцовага самакіравання

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У гадавіну першых мясцовых выбараў у рады гмін 27 мая адзначаўся ў Польшчы Дзень мясцовага самакіравання. Выбары на гмінным узроўні сталі магчымымі дзякуючы прыняццю парламентам 8 сакавіка 1990 г. Закона аб мясцовым самакіраванні. Раней пастулаты ў гэтай справе былі сфармуляваны на І З’ездзе «Салідарнасці» і на першых вольных (хоць і не цалкам) парламенцкіх выбарах 1989 г. Такім чынам адкрыўся шлях да таго, каб грамадзяне самі вырашалі аб справах, якія іх хвалююць, і так пачало адраджацца самакіраванне ў Польшчы. У Беластоку гадавіна на ваяводскім узроўні была ўшанавана, між іншым, выставай перад Дзяржаўным архівам. Кінулася мне ў вочы фотакопія выказвання Віктара Стахвюка, які на першых мясцовых выбарах прадстаўляў неіснучае ўжо Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, заснаванае ў Беластоку 10 лютага 1990 г. Тэкст выказвання быў затым апублікаваны ў выданні «Tygodnik Białostocki» — часопісе членаў і прыхільнікаў «Салідарнасці». Ён дзяліўся сваімі выбарчымі ўражаннямі побач з Аляксандрам Усакевічам — тады прадстаўніком Грамадзянскага выбарчага камітэта «Салідарнасць», і Бернардам Буйвіцкім, які дзейнічаў у структурах Хрысціянска-дэмакратычнай партыі працы. Віктар Стахвюк прыйшоў да такой высновы: «Найбольш важным поспехам гэтых выбараў з’яўляецца тое, што на працягу вельмі доўгага часу, першы раз ад сямідзесяці гадоў, беларусы пайшлі на выбары як беларусы, усведамляючы сваю нацыянальную ідэнтычнасць». Раней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF