Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Аповесць пра сапраўднага беларуса

Іаанна ЧАБАН

«Ты — беларус», — так Алёшу гаварыла найдаражэйшая на свеце маці. За немцамі ў ляўкоўскай школе вучыўся песні «Штандар наш бел-чырвона-белы». У тым жа перыядзе «Штандар» спяваў таксама атрад Беларускай самаабароны — часткі нямецкай арміі, якую ўбачыў непадалёк школы.

Аляксей Харкевіч — 82 гады. Усімі любімы, жыццярадасны, добры, прыгожы, малады душой і целам. Жыве сам ва ўтульнай і чыстай кватэрцы на чацвёртым паверсе гайнаўскага жылога блёка. Хапае сіл, каб па некалькі разоў у дзень сысці згары ўніз, і яшчэ дапамагаць напалову малодшым суседзям. Вось адной былой вучаніцы нагу ў гіпс узялі. Хто прынясе ёй булачкі на сняданак? Вядома, Алёша. У царкоўным хоры не хапае мужчынскіх галасоў. Хто паратуе? Вядома, Алёша. Маладых, нявопытных дзеячаў гайнаўскага беларускага музея падтрымае хто? Алёша. І так далей, і так далей. Заўсёды выдатна спраўляўся са шматлікімі задачамі і абавязкамі, у тым ліку прафесійнага вайскоўца, настаўніка і беларускага грамадскага дзеяча.

— Здаецца, надыходзіць час адпачынку, — прарочыць спадар Алёша. — Але ж як тут адысці, калі просяць застацца.

Вось ён такі. Не хоча славы, надта не любіць звяртаць на сябе ўвагі і, як паказвае жыццё, лягчэй яму рабіць, чым гаварыць.

Без слоў падсоўвае мне беларускія кніжкі і календары, у якіх ужо пра яго напісалі.

— Тут усё ёсць. Чытай.

— Выбачайце, але сціплыя біяграфічныя заметкі не заступяць кантакту з жывым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF