Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Беларускасць у тэатры Горкага

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Жыццю і творчасці Уладзіміра Мулявіна, памерлага ў 2003 годзе легендарнага гітарыста, спевака і кампазітара, заснавальніка і мастацкага кіраўніка культавага ў Беларусі ансамбля «Песняры» прысвяціў п’есу малады драматург Васіль Дранько-Майсюк, сын выдатнага паэта — Леаніда. Гэта быў таксама дэбют культуролага, мастака, тэатральнага рэжысёра і акцёра. Паставіў яе ў выглядзе мюзікла Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, самы рускі з тэатраў беларускай сталіцы. На сцэне побач з постацямі з жыцця Уладзіміра Мулявіна з’яўляюцца постаці найвялікшых творцаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Пры нагодзе скончаных 16 мая трохдзённых гасцінных выступленняў беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў беларускай сталіцы на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Ніва» мела магчымасць пабачыць гэтае прадстаўленне і пагаварыць з яго творцамі.

Ужо здалёк від будынка тэатра імя Максіма Горкага спасылаецца на Мінск дзевятнаццатага стагоддзя. Тут, на цяперашняй вуліцы Валадарскага (былой Серпухоўскай) да кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзілася харальная сінагога збудаваная ў маўрытанскім стылі. Затым ператварылі яе на кінатэатр «Культура». У 1920-1930 гг. тут адбываліся многія афіцыйныя мерапрыемствы і, у прыватнасці, мінчане маглі паслухаць вершы, якія чытаў Уладзімір Маякоўскі. У 1930-х гадах у гэтым будынку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF