Ніва № 21 (3080), 24 мая 2015 г.

Што з Азербайджанам?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Польшчы адносна часта гаворыцца аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, Украіне ці Расіі. Гэта, па меншай меры, супастаўнае ў адносінах да іншых краін за нашай усходняй мяжой (я маю на ўвазе краіны былога СССР). І так, на мой погляд, ёсць у адносінах да Азербайджана, які, разам з Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай, з’яўляецца партнёрам праграмы Усходняга партнёрства Еўрапейскага Саюза. Азербайджан — прэзідэнцкая рэспубліка над Каспійскім морам, колькасна супастаўная з Беларуссю, багатая нафтай, прыродным газам, меддзю і каменнай соллю. Кіруе ёю Ільхам Аліеў, які займае пасаду прэзідэнта з кастрычніка 2003 года (незадоўга да гэтага быў прэм’ер-міністрам, назначаным на пасаду бацькам Гейдарам Аліевым, у той час прэзідэнтам). Адносна абыякава прыняты быў у свеце той факт, што тыя першыя выбары прэзідэнта, у якіх перамог — на думку міжнародных назіральнікаў — не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам і не былі прызнаныя апазіцыяй. Наступныя былі ў 2008 годзе, у якіх ён зноў выйграў (88 адсоткаў падтрымкі) таксама, як і ў апошніх у 2013 годзе (тады атрымаў падтрымку 84,5%).

Калі я ў верасні 2011 года назіраў саміт Усходняга партнёрства ў Варшаве, не пачуў там выказанага публічна гучнага слова крытыкі ў дачыненні да прымянення недэмакратычных норм у Азербайджане. Падобна было на саміце ў лістападзе 2013 года ў Вільні і цяпер, на завершаным 20 мая саміце ў Рызе. Больш таго, Азербайджан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF