Ніва № 20 (3079), 17 мая 2015 г.

Выбарчы цырк або грыль

Юрка БУЙНЮК

У перадвыбарчы панядзелак уключыў я першы канал польскага тэлебачання, каб, як кожны грамадзянін Польшчы, даведацца на каго галасаваць у надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах. Праграму з кандыдатамі да прэзідэнцкага крэсла вядзе вядомы журналіст, вядучы інфармацыйнай праграмы «Wiadomości». І што я бачу: дзесяць чалавек, нібыта ўдзельнікі тэлевіктарыны «Jeden z dziesięciu», адказваюць на пытанні вядучага. Тое самае заўважыў самы смешны кандыдат Гжэгаж Браўн, у прыватнасці братанак дырэктара Польскага тэлебачання. Чаму самы смешны? Бо сваім псеўдаксяндзоўскім голасам заявіў, што з нагоды 1050 гадавіны Хрышчэння Польшчы, якая выпадае ў наступным годзе, прапануе вярнуцца да часоў сярэдневякоўя. Ён, як будучы манарх Польшчы, абвяшчае тры самыя важныя пастулаты ягонай улады: школа, касцёл, стрэльбішча. Кажа: баіцеся, значыць вы — будучыя мае нявольнікі. Не ведаю чаго і каго баяцца, а мо хутчэй, з чаго мне тут смяяцца. Можа з таго, што дзядзька братанку даў час зрабіць з сабе блазна ў дзяржаўным тэлебачанні. Другі клоўн — мой любімы непераможны Януш Корвін-Міке, які ўжо 25 гадоў няўдала змагаецца за пасаду прэзідэнта Польшчы. Ён яшчэ лепшы цырк нам прапануе — ліквідаваць установу сацыяльнага страхавання (ZUS), адмяніць усе падаткі і сацыяльныя дапамогі для беспрацоўных, а нібыта тады Польшча стане багатай і ганарлівай краінай. Ну што ж, рускія маюць Жырыноўскага, украінцы Ляшко, а мы свайго Корвіна. Іншы кандыдат, Мар’ян Кавальскі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF