Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

«Незабудкам» з Курашава — 40 гадоў

Аляксей МАРОЗ

— Першы раз наш калектыў выступіў летам 1974 года на павятовых дажынках у Гайнаўцы. Пасля мы запрэзентаваліся крыху далей ад дому — падчас павятовых дажынак у Сямятычах. Частку нашых жанчын мужыкі не адпусцілі на гэтае мерапрыемства і мы тады спявалі толькі ўчатырох. З гэтага часу мы падчас вясковых урачыстасцей і гмінных мерапрыемстваў сталі спяваць нашы песні, якія развучылі ў маладосці. Мы выступілі нават на Ваяводскіх дажынках у Беластоку. Спяваць мы вучыліся ад Марыі Сапяжынскай, але я была кіраўніком калектыву. У Чыжоўскай гміне не было тады беларускіх калектываў і наш стаў першым, — сказала Ніна Грыгарук, якая ўзначальвае «Незабудкі» па сённяшні час. Выказала яна надзею, што калектыў з вёскі Курашава будзе надалей дзейнічаць і выступаць.

Ніна Грыгарук успомніла, што спачатку ў курашаўскім калектыве спявалі жанчыны — Ніна Грыгарук, Марыя Сапяжынская, Яніна Грыгарук, Марыя Яканюк, Вера Нікалаюк, Ніна Заброцкая, Надзея Артышук, Валянціна Анішчук, Вера Грыгарук, Надзея Гаўрылюк і мужчыны — Віктар Грыгарук, Сяргей Грыгарук, Дзмітры Грыгарук, Сяргей Шпілько, а на акардэоне іграў Мікола Швед.

— Калі мы чарговы раз выступілі ў Беластоку, у будынку Ваяводскай рады, у падарунку далі нам тканіну ў кветкі, з якой мы пашылі сукенкі, першыя нашыя сцэнічныя ўборы. Калі мы паехалі ў Беласток на фестываль «Беларуская песня», там старшыня Галоўнага праўлення БГКТ Мікола Самоцік заявіў: «Мы вас не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF