Ніва № 19 (3078), 10 мая 2015 г.

Стратэгічны асветны карагод

Яўген ВАПА

Адчуваем сябе тут, у Беластоку, як дома. Мы — адны з вас, — так галантна, прыемнымі вуху і сэрцу словамі распачаў сустрэчу ў сядзібе Падляшскага ваяводы дырэктар Дэпартамента рэлігійных веравызнанняў і нацыянальных і этнічных меншасцей Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Юзэф Ружанскі.

Сустрэча, зладжаная ў аўторак 28 красавіка з удзелам урадавай і самаўрадавай адміністрацыі, а таксама арганізацый беларускай нацыянальнай меншасці мела на мэце падсумаванне стратэгіі развіцця асветы нашай меншасці ў Польшчы прынятай год таму. І тут, калі глянуць на колькасць запрошаных гасцей у спіску, а рэальна прысутнымі, з’явілася непрыемнае для ўсіх расчараванне. У сустрэчы з усіх бакоў удзел прыняло раптам... 17 чалавек. Каб не было сумненняў, хто прыняў удзел у так важнай працоўнай сустрэчы, дазволю іх усіх пералічыць з надзеяй на лепшае ў будучыні. Арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці, у тым ліку Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АББА, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускі саюз у Польшчы, прадстаўлялі Кацярына Паўлоўская, Барбара Пякарская, Аліна Ваўранюк, Алег Латышонак, Славамір Іванюк, Яўген Вапа. Асветныя ўстановы з навучаннем беларускай мовы прэзентавалі дырэктар Беларускага ліцэя ў БельскуПадляшскім Андрэй Сцепанюк і намесніца дырэктара Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы (бельскія «тройка» і гімназія) Ірына Яблушэўская. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF