Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Бежанец Першай сусветнай вайны Уладыслаў Чаржынскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра выдатнага беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка і педагога з вёскі Стара-Каменная Сакольскага павета Уладыслава Чаржынскага (1897-1974) шукаю звестак шмат гадоў. Пра яго ўжо апублікаваў некалькі артыкулаў у „Ніве” (¹ 20 ад 14 траўня 2006 года і ¹ 47 ад 19 лістапада 2007 года), а таксама ў сваіх кнігах „З Беластоцкай зямлі” (Беласток 2008), „Беларуская Беласточчына” (Мінск 2008) і ў іншых выданнях.

У апошні час зноў адшукалася шэраг новых звестак пра гэтага таленавітага літаратара, які быў арыштаваны ДПУ БССР 26 чэрвеня 1930 года па справе „Саюза вызвалення Беларусі” і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года высланы ў горад Казань тэрмінам на пяць гадоў, дзе і пражыў да канца сваіх дзён.

Вядома яшчэ, што Уладыслаў Чаржынскі вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі. Але вясной 1914 года сябры гуртка хуценька раз’ехаліся па хатах, каб болей у Гародню не вяртацца. Пра гэта прыгадвала Зоська Верас у сваіх успамінах „Гродзенскі гурток беларускай моладзі” (Зоська Верас, Я помню ўсё, Гародня — Wrocław 2013, с. 23). Параз’ехаліся па хатах сябры гуртка таму, што пачыналася Першая сусветная вайна. Вярнуўся дахаты ў родную вёску Стара-Каменная Сакольскага павета і Уладыслаў Чаржынскі. Яму тады было 17 гадоў. Далей па ўсіх дакументах тры гады з жыцця сакольскага юнака кудысьці губляюцца, гэта — 1915, 1916 і 1917 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF