Ніва № 18 (3077), 3 мая 2015 г.

Свята сустрэчы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беларускае слова ў найлепшых з магчымых сцэнічных выданняў прагучала са сцэны беластоцкага Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі. З авацыямі публіка прыняла два розныя стылістычна выступы. Абодва паводле твораў Янкі Купалы ў выкананні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Мінска: першую ў Беларусі фольк-оперу «Адвечная песня» ў рэжысуры Сяргея Кавальчыка, цяпер мастацкага кіраўніка мінскага тэатра імя Максіма Горкага, ды перанесенае ў сучаснасць «Раскіданае гняздо» ў рэжысуры мастацкага кіраўніка РТБД Аляксандра Гарцуева. Візіт беларускіх мастакоў суправаджалі паказаная ў фае выстава «Янка Купала і тэатр», падрыхтаваная Нацыянальным музеем літаратуры імя Янкі Купалы ў Мінску і сустрэча са славістам Андрэем Масквіным, аўтарам трох тамоў анталогіі «Nowa dramaturgia białoruska». Гледачы мелі магчымасць пагутарыць пасля спектакляў з мінскімі творцамі.

Як адзначыла дырэктарка беластоцкага тэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур, гастролі РТБД у Беластоку (прыехала больш за пяцьдзясят чалавек) былі святам спаткання і сутыкненнем з такога роду майстэрскім тэатрам, тэатральнай мовай, прывязанымі да сцэнічнай традыцыі, якіх у Польшчы ўжо няма:

— РТБД мае калектыў выдатных мастакоў, першакласных акцёраў, якія прыцягваюць у сваю прастору маладых людзей, якія старэйшым даюць новую энергію, а самі вучацца. Гэта надалей тэатр майстроў.

Дадала:

— Гэта спектаклі, якія як праз прызму спаглядаюць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF