Ніва № 17 (3076), 26 красавіка 2015 г.

„Усё будзе добра”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Усё будзе добра” — з такім аптымістычным лозунгам плануе свае канцэрты ў Беларусі папулярны ўкраінскі рок-гурт „Океан Эльзи”. І гэта, напэўна правільна, разумныя людзі кажуць, што думкі матэрыяльныя. Дакладней, духовыя і душэўныя парывы нейкім чынам матэрыялізуюцца і ўплываюць на іншых людзей. Ды людзі наіўна і хочуць верыць, што ўсё будзе добра.

Вось індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі. Яшчэ гадоў пятнаццаць таму амаль усе яны самаўпэўнена дэкларавалі: „Мы паліцікай не занімаемся, мы — людзі дзела і себе на кусок хлеба ўсегда заработаем”. Маўляў, будзем жыць, як сад на пагодзе, як Адам у раі. А салідарнасці з тымі, хто змагаўся і за іх інтарэсы, ніколі не выяўлялі. Ды не туды тое. Прыйшоў час і дзяржаўная палітыка занялася імі. І вось ужо трыбухі падцягнула і кішка ў кішку лезе. Ужо і на кавалак хлеба цяжка зарабіць, бо дзяржава абдзірае як ліпку.

Але тое, што насельнікам Беларусі хутка не будзе нават за што купляць прадуктаў харчавання з за таго, што эканоміка цалкам завязаная на Расеі і даведзеная да крызісу, яшчэ не самае страшнае. Самае страшнае — гэта калі тая ж Расея ўсё ж паглыне нашу краіну. Тады мы зноў непазбежна будзем уцягнутыя ва ўсе яе войны. А без вайны расейская імперыя жыць проста не можа.

Навукоўцы падлічылі, што за ўсю вядомую нам гісторыю чалавецтва, зямля зазнала каля 30 тысяч рознага маштабу войнаў. Беларуская зямля ніколі не мела шчасця на мірны перыяд. Ды і арда на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF