Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Сонька. Пасля прэм’еры

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хвалюючы, часам нават працінаючы аж да болю, момантамі гуллівы, але больш за ўсё мудры і з убіваючайся ў памяць па-майстэрску адыгранай роляй Святланы Анікей з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — такі ёсць спектакль «Сонька» на аснове рамана Ігната Карповіча, у адаптацыі аўтара. Аднак адаптацыя адрозніваецца ад кнігі, таму што яна пераўтварылася ў ходзе рэалізацыі спектакля. Прапрэм’ерны спектакль Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку ў рэжысуры яго дырэктаркі Агнешкі Карыткоўскай-Мазур верагодна, ні аднаго з гледачоў не пакінуў абыякавым. Тым больш гледачоў з нашага староння, таму што ён па ўсім тутэйшы ў самой сваёй гісторыі і яе сцэнічным аповедзе.

Галоўны фабульны шкілет рамана Ігната Карповіча, родам са Случанкі, у якую ў кнізе і адаптацыі вяртаецца (у кнізе — у адну з падляшскіх вёсак, у п’есе ў Случанку, Каралёвае Стойла, Гарадок), ці, па меншай меры, да гісторыі, якая, кажуць, адбылася ў тамашняй ваколіцы, застаўся некранутым у пастаноўцы. Мы з’яўляемся сведкамі аповеду пра каханне ў ваенны час сялянскай дзяўчыны — якраз Сонькі да Ёахіма-эсэсаўца, пра што старая ўжо Сонька расказвае выпадкова трапіўшаму да яе рэжысёру з Варшавы Ігару-Ігнату, які адрокся ад свайго паходжання. Уперамешку пераплятаюцца ў спектаклі светы маладой Сонькі (Катажына Сергей) і старой (Святлана Анікей), тэатра ў тэатры, дзе Ігар-Ігнат (Рафал Мацьковяк) спрабуе стварыць на вачах гледачоў якраз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF