Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Разгульваць дурняў

Яўген ВАПА

У кітайскім календары маем зараз год Казы. У выбарчых гонках гэтага года ў Польшчы і Беларусі маем год важных выбарчых рашэнняў. Паўсюдна ідзе разгульванне патэнцыйных выбаршчыкаў і канкурэнтаў, якім у большасці прыпадзе роля палітычных казлоў.

З сусветнай палітыкай нешта падобнае як з ігрой у карты. І не ёсць гэта вытанчаны і інтэлігентны брыдж, ці як некаторыя лічаць дальнабачныя шахматы, але найзвыклейшая ў свеце гульня ў карцёжнага дурня. Гэта такая гульня, якая азартна распальвала мяне і маіх сяброў у дзяцінстве і маладосці. Была таксама адной з нешматлікіх радасцей у свабодны, нядзельны пасляабедзенны час пакалення маіх бацькоў і дзядоў у маленькай пушчанскай вёсцы на польска-беларускай мяжы. Нервы, радасці ад выйгрышу і амаль слёзы ад пройгрышу складалі непаўторную атмасферу барацьбы, быццам як мінімум ішло змаганне за алімпійскія прызы. У дурня гулялася ў паасобку або па парах. Кожны з пачаткоўцаў у парным баі, вядома, хацеў гуляць з найлепш думаючымі ігракамі. Біць, перапрабіць і загнаць сапернікаў у пройграных з калодай карт — просты і жалезны рытуал кожнага раўнда карцёжных войнаў. І тут самае важнае — у час ігры проста абавязвалі прынцыпы, аднолькавыя ў такой жа самай ступені для майго дзеда, паважаных суседскіх сялян і нас, падшыванцаў, якія з раскрытымі ратамі сачылі за шматгадзіннымі змаганнямі, забыўшыся на яду ці вяртанне дахаты. Не любілі і каралі тых, хто спрабаваў ашукваць. З такімі, хто паспрабаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF