Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Культурныя Грыфы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Камісія па пытаннях культуры і прасоўвання Гарадской рады Беластока, старшынёй якой з’яўляецца радны Кшыштаф Стаўніцкі з ПіС, у прыватнасці дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Дабжыневе-Вялікім, па яго ініцыятыве заснавала прэмію «Культурныя грыфы». Прэмія будзе прысуджацца ў пяці катэгорыях: аніматар культуры, установа культуры, няўрадавая арганізацыя, мецэнат культуры і культурная падзея. Узнагароды павінны быць размеркаваны ўпершыню сёлета падчас чэрвеньскіх Дзён горада. Аднак пераможцы будуць ужо вядомымі ў канцы красавіка. Як заявілі радныя, сябры гэтай камісіі, было так вырашана, «маючы на ўвазе самыя прыгожыя беластоцкія культурныя традыцыі». Узнагарода мае ганаровы характар, не звязаны з фінансавым задавальненнем. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць дыплом і статуэтку (адбіты на шкле грыф — герб Яна Клеменса Браніцкага) і будуць мець права выкарыстаць выяву ў сваіх маркетынгавых матэрыялах. Выбіраць пераможцаў з ліку заяўленых прэтэндэнтаў будуць самі радныя з камісіі па пытаннях культуры. Мэтай узнагароды, якая будзе назначацца штогод, з’яўляецца м.інш. «падкрэсленне сутнасці культурных мерапрыемстваў у мясцовых супольнасцях», а конкурс — такую формулу мае мець вылучанне лаўрэатаў у адпаведнасці з рэгламентам — накіраваны на аніматараў, установы і цэнтры, грамадскія арганізацыі і мецэнатаў, якія дзейнічаюць у галіне культуры. Я ўважліва прачытаў правілы гэтай узнагароды, якая складае канкурэнцыю, як само сабой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF