Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Вікторыя Віктара — 90!

Глядзіце іншыя юбіляры — Віктар Швед зняў акуляры!

— склала вершык літаратурная кампанія МіраВапа, вучняў свайго настаўніка. За чарговае дзесяцігоддзе Віктар змяніўся толькі ў тым, што пазбавіўся заўсёдных навочнікаў. І памаладзеў. Урачыста святкавалі мы мінулую ягоную дэкаду ўсёй беларускай грамадой. Маем два вялікія святы ў сакавіку — Дзень Волі і дзень нараджэння нашага роднага паэта. Хвіліну пасля папярэдняга юбілею нарадзілася «пакаленне ЯП ІІ», а з Віктарам Шведам нарадзіліся цэлыя пакаленні беларусаў у Польшчы. А за тое наступнае працавітае дзесяцігоддзе ён пісаў, друкаваўся, сустракаўся, ездзіў з творамі і за мяжу, выступаў у фільмах... Да 3030 вершаў «даехаў» у друку, свежых, новых, для падмацавання нашага сэрца і духу. Варажэнькам і зайздроснікам на скруху: «Запрашаю вас на сваё стагоддзе, спадзяюся, што і вы будзеце?..».

22 сакавіка ў Цэнтры ВААКу сабраліся мы адсвяткаваць юбілей Віктара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF