Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Жыццё паводле Міхала

Іаанна ЧАБАН

— Я не спадзяваўся так вялікага зацікаўлення майстар-класамі, — піша ў запрашэнні на мерапрыемства Тамаш Вісьнеўскі. У Майстэрні фільма, гуку і фатаграфіі (МФГіФ) 27 лютага завяршыліся майстар-класы па іконапісанні, якімі кіраваў 31-гадовы Міхал Пякарскі (на здымку чацьвёрты справа) са Старога Ляўкова. — Гэта, мабыць, першы праект у Польшчы, у якім настаўнікам выступіў глуханямы чалавек, — піша далей спадар Вісьнеўскі.

Ці першым з’яўляецца тут праект ці чалавек? Цэлая ідэя вартая ўвагі, але ці сапраўды да інваліднасці абмяжоўваецца яе вартасць? „Прыхадзіце паглядзець, напэўна такога яшчэ не бачылі!” — заклікалі некалькі стагоддзяў таму кірмашовы натоўп танныя цыркавыя фокуснікі.

Герой міхалоўскай сустрэчы Міхал Пякарскі аказаўся сапраўды асаблівым чалавекам, пра што сведчыла, між іншым, колькасць добрых людзей, якія прыйшлі яго падтрымаць. Дасыта можна было наесціся хатнімі пірагамі, спечанымі ўдзячнымі ўдзельніцамі майстар-класаў. Іконапісаннем захапіў ён дарослых і маладых. Пяцёрка міхалоўскіх гімназістаў — удалых дэбютантаў у гэтай галіне, з нецярпеннем чакае чарговых урокаў. Што цікава, у шматлікіх рэфлексіях з праведзеных заняткаў не прысутнічала тэма глуханематы. Замест таго можна было пачуць пра мастацкі і педагагічны талент настаўніка, які стварыў спрыяльную для творчасці атмасферу, а таксама дапамог вучням паверыць ва ўласныя магчымасці.

У час сустрэчы Міхал не распавядаў пра сябе шмат. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF