Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Ландшафт мяняецца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пра Тафілаўцы „Ніва” пісала ў 1964 годзе: „Калі вы захапляецеся прыродай Гайнаўшчыны, абавязкова заедзьце ў вёску Тафілаўцы. Яна размешчана ў вельмі маляўнічай аколіцы. Зараз за клунямі, хаваючыся ў лазняку, бяжыць, спяшаецца рэчка Арлянка. Кругом лугі. Вясною яны засцілаюцца незвычайна прыгожым дываном кветак, па якім можна прайсці ў цянёк ляска Бабка. Апошняя ваенная завіруха, быццам баючыся парушыць прыроднае хараство, пашчадзіла Тафілаўцы. Вёска засталася цэлай. У ёй зараз каля 80 гаспадароў. За гады народнай улады ў вёсцы адбыліся прыкметныя змены. У хатах граюць радыёпрыёмнікі. Вясною 1961 года адкрыта новая крама. У краме ўсё можна купіць, ад іголкі да самай вялікай рэчы. Тафілаўцы ганарацца і сваёй пажарнай камандай. Члены каманды — людзі адданыя сваёй справе. Ёсць у вёсцы і моладзь. Вясёлая, жыццерадасная моладзь. Любіць паспяваць, патанцаваць. Асабліва прыгожа спяваюць нашыя дзяўчаты”.

Так было пяцьдзясят гадоў таму. Сёння некаторыя справы выглядаюць інакш. У халаднаваты сакавіцкі дзень вуліца выглядала апусцелай, а ў хаты не хацелася мне заходзіць каб не трывожыць іх жыхароў, магчыма, тых колішніх пявунняў, якія сёння, калі і засталіся ў вёсцы, не вельмі і выглядаюць герояў сваіх колішніх спеваў. Вось, ужо даходзячы да канца вёскі, мінуўся я з пажылой жанчынай, якая вярталася дахаты на веласіпедзе, кіруючыся да хаты, каля якой красаваўся кветнік на двух колах ад колішняга жалезняка. Я завярнуўся і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF