Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Якія лаўрэаты — здольныя ці «прэфэраваныя»?

Ганна КАНДРАЦЮК

— Для мяне гэта быў інтэлектуальны выклік, — кажа Бася Лук’янюк з беластоцкай «чацвёркі». — Конкурс дазваляе лепш вывучыць беларускую мову. Навошта гэтыя веды, гэтая граматыка? Яны патрэбныя для мяне самой, — кажа дзяўчына. І дадае, што калі стане лаўрэаткай, адразу пазвоніць сваёй бабулі, якая жыве ў Бандарах.

У сям’і Бася толькі з бабуляй размаўляе пабеларуску. Сардэчная рэляцыя з бабуляй дазваляе ёй лічыць беларускую мову роднай. Бася — сапраўдная інтэлектуалка. Яна прыняла яшчэ ўдзел у прадметных конкурсах па польскай мове і па прыродзе. Вучоба для яе гэта не толькі балы і адзнакі, гэта чыстая прыемнасць. Падобна на справу глядзіць Вераніка Кардзюкевіч з праваслаўнай школы ў Беластоку. Вераніка першай напісала конкурсную працу:

— Адной з задач было напісаць пра легенду «Свіцязь», — заяўляе з іскрынкамі ў вачах. — Гэтая легенда для мяне вядомая і адначасова загадкавая. Часта пра яе думаю.

Таксама знаёмай паказалася задача паводле апавядання «Дамавікова ўдзячнасць».

— Я ўжо раней адкрыла прозвішча Міколы Гайдука, — кажа на прыгожай беларушчыне шасцікласніца, — ды сама прачытала шмат яго апавяданняў. Так звычайна, для самой сябе, каб падшліфаваць мову.

Вераніка прыняла ўдзел ажно ў пяці прадметных конкурсах: па прыродзе, гісторыі, польскай ды рускай мовах. А пабеларуску піша ўжо чарговы раз. Сёлета яна адзіная лаўрэатка ў сваёй школе па беларускай мове. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF