Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

(Не)абавязковыя аўтары — частка 2

Ганна МОРДАНЬ

„Смешныя гісторыі расказаныя дурным голасам гэта лепей чым хлусня агучаная сур’ёзнымі і дзяржаўнымі галасамі. Хто не верыць, хай пачытае «Дэгенератыўны слоўнік» Пістончыка” — такую параду дае мастадонт беларускага літаратурнага авангарда Адам Глобус. Сярожка Пістончык (альтэр-эга народжанага ў 1980 годзе ў Берасці Сяргея Прылуцкага) напісаў свой слоўнік, які, аднак, цалкам розны ад іншых лексікаграфічных публікацый. Мова «Дэгенератыўнага...» байдай што не мае ніводнага свайго афіцыйнага, нарматыўнага слоўніка. Пістончык піша на трасянцы, можа не надта зразумелай для падляшскага чытача, тым не менш варта зазірнуць туды і пазнаёміцца з мовай, на якой размаўляюць многія жыхары Беларусі, у тым ліку Самы Галоўны Грамадзянін. Хоць сам Прылуцкі жыве цяпер у Кіеве, уважліва сочыць за тэндэнцыямі на радзіме.

Сяргея Прылуцкага ў фейсбуку можна апазнаць па нестандартных профільных выявах (актуальная аватарка — Лукашэнка з зялёнай афра-прычоскай). У біяграфіях Сярожкі Пістончыка пішуць: «Казачнік-хуліган, вандроўнік і фантазёр. Аматар алкаголю і іншых штучных стымулятараў. Удзельнік шматлікіх фестываляў і сумнеўных кампаній». Палічыўшы, што інтрыга пайшла, на гэтым і спынім энцыклапедычную даведку — дайма выказацца паэту:

Мне надакучыла даўно

чуць гэтае занудства:

што чым старэйшы чалавек,

тым разумнейшы. Глупства!

Навошта хлусіць і ўцякаць

ад непрывабнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF