Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Надзеі няма на фейсбуку :-)

Міра ЛУКША

Надзея Артымовіч не мае фейсбука і не сядзіць у інтэрнэце. Але ёсць яе словы і кнігі.

— Слова, напісанае пяром, не вырубаеш тапаром, — адзначае паэтэса з Бельска, якой дзень нараджэння 18 лютага адзначылі карыстальнікі сеціва, якіх імён аўтарка і не ведае. Ціхан Чэрнякевіч, родам з Пінска, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Культура» (сайт: www.kimpress.by), з якім у мяне 177 агульных сяброў, выслаў з Вільні:

«Сёння — дзень нараджэння Надзеі Артымовіч. Яе няма ў фейсбуку». І прывёў словы з яе эсэ пра паэзію. «Паэзія — гэта падарожжа. У глыб сябе. Пяро паэта — скальпель, які спрабуе дакладна зняць першую скуру паэта. Але ніводзін скальпель не з’яўляецца дасканалай прыладай. Гладкая скура з цяжкасцю паддаецца зняццю. Даходзіць часам да цяжкіх калецтваў, парэзаў і ран, якія вельмі марудна гояцца. Ніякіх лекаў ты не можаш ужыць, таму што калецтвы павінны прывесці да самавыздараўлення. Але працэс самавыздараўлення часта ачышчае скуру паэта ад паэзіятворчых бактэрый.

Паэзія — гэта вольнасць. Паэзія нараджаецца ў самотнасці. Паэзія — гэта ўцёкі ад самотнасці і адначасна доўгае падарожжа да самотнасці. Кожная самотнасць вялікая.

Паэзія — музыка з дакладнай партытуры. Часта стаўлю сабе пытанне — ці не фальшую ўласную партытуру, што ўпісана ўва мне. Ці пераказваю хоць бы асноўныя ноты гэтай партытуры?

Сапраўдная паэзія — інтэлектуальная (і не толькі) інтэлектуальная правакацыя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF