Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.
Мінск — Гродна. За кулісамі (ч. 3)Мацей ХАЛАДОЎСКІЗдырэктаркай беластоцкага драмтэатра Агнешкай Карыткоўскай-Мазур і кіраўніком Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы Анатолем Вапам на калідорах Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі варушымся амаль як па тэатры імя Вянгеркі, то-бок, як у сябе дома. Калі мы прыходзім сюды 10 лютага, праз два гады ад папярэдняга візіту, на сцэне якраз адбываюцца аднаўляльныя рэпетыцыі да агляданай тады намі фольк-оперы «Адвечная песня» Янкі Купалы. — Спектакль у нашым рэпертуары з 2002 года. Цяпер мы вырашылі яго крыху памяняць. Ёсць новае сцэнічнае афармленне і касцюмы, — расказвае наш добры знаёмы Аляксандр Гарцуеў, адзін з самых вядомых беларускіх рэжысёраў, мастацкі кіраўнік РТБД. У п’есе вядучую ролю іграе Ігар Сігаў, з якім сустрэліся мы ў апошні час, наладжваючы кантакты. Тады ён быў галоўным дырэктарам гэтага тэатра. Потым, аднак, Міністэрства культуры не хацела з ім працягнуць кантракт на дырэктарскую пасаду. Прымаў ён рэпертуарныя і іншыя рашэнні занадта самастойна. Афіцыйна быў зняты па прычыне стану здароўя. На яго месца дзесяць месяцаў таму прыйшоў былы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі. Аляксандр Гарцуеў, які для супрацоўніцтва ў якасці арт-дырэктара РТБД быў запрошаны Ігарам Сігавым, так цяпер апісвае напрамак, у якім кіруецца тэатр: — На працягу трох гадоў майго знаходжання на пасадзе мы рашуча арыентуемся на сучасную (...) |