Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Пагадненне-заложнік

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нядаўна чакаючы кантролю на польска-беларускай мяжы, я думаў пра надалей нядзейснае пагадненне аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Падпісанае прэзідэнтамі абедзвюх краін, па-ранейшаму чакае ўступлення ў сілу, паколькі абмен адпаведнымі дыпламатычнымі нотамі быў спынены беларускім бокам. Афіцыйны Мінск сцвярджае, што можа яно ўступіць у сілу, калі на беларускім баку мяжы пагранпераходы будуць поўнасцю прапускныя, то-бок, будзе створана адпаведная інфраструктура, у тым ліку дарожная і маставая. Як заявіў яшчэ ў пачатку снежня мінулага года падчас сустрэчы парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь з удзелам амбасадара РБ у Варшаве Аляксандрам Авяр’янавым дарадчык амбасады Анатоль Котаў, пагранпераходы на мяжы загружаны ў больш чым сто адсоткаў сваіх прапускных магчымасцей. Дарэчы, высветлілася, што з удзелам прадстаўнікоў урадаў абедзвюх краін павінна быць распрацавана польска-беларуская дарожная карта, якая вызначыць, што павінна быць зроблена на мяжы, крок за крокам, прытым — як сказаў — на год і, магчыма, на даўжэй. Якраз мінае тэрмін яе распрацоўкі, які падчас парламенцкай сустрэчы назваў дарадчык Котаў. Былі б вызначаны ў яе рамках, між іншым, якія пераходы і масты трэба адрамантаваць ці нават пабудаваць. Беларусь шукае грошай для гэтай мэты ў асноўным у бюджэтах Еўрапейскага Саюза, але і Мытнага саюза (Беларусь, Казахстан, Расія). Грошы на будаўніцтва двух мастоў, якія будуць весці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF