Ніва № 10 (3069), 8 сакавіка 2015 г.

Тэрарыстычны цэнтр нумар адзін

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Бываюць дні, калі апусціш рукі”, — як спявае ў адной з даўніх песень Андрэй Макарэвіч. Бываюць падзеі і тэмы, калі сапраўды ўжо нічога не хочацца пісаць. Не хочацца таму, што ўжо ўсё сказалі і напісалі іншыя. Не хочацца таму, што ўсё і так даўно зразумела. З ліку такіх падзей — і забойства выдатнага апазіцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова ў самым цэнтры Масквы. Забойства, з аднаго боку, знакавае, розгаласнае, а з іншага — звычайнае для такой дзяржавы як сённяшняя Расея, а значыць характэрнае і проста чарговае. У гэтым матэрыяле прывяду толькі моцна скарочаны мартыралог апошніх 15 гадоў.

У кастрычніку 2002 года ў выніку спецаперацыі па „вызваленні заложнікаў” акрамя забітых захопнікаў тэатра на Дуброўцы ў Маскве, былі атручаны 174 заложнікі.

У красавіку 2003 года каля свайго дома ў Маскве застрэлены Сяргей Юшанкоў, дэпутат Дзяржаўнай думы, навуковец-філосаф, адзін з лідараў партыі „Ліберальная Расея”.

У ліпені 2003 года пасля атручвання і імклівай хваробы памёр Юрый Шчэкачыхін, журналіст „Новой газеты”, які расследаваў карупцыю ў вышэйшых эшалонах улады, а таксама ўзрыванні жылых дамоў у Маскве і Валгадонску.

У лютым 2004 года ў Досе, сталіцы Катара, узарваны асабісты аўтамабіль, у выніку чаго загінуў чачэнскі палітык і выдатны паэт Зелімхан Яндарбі.

У ліпені 2004 года ў Маскве застрэлены Пол Хлебнікаў, амерыканскі журналіст і публіцыст часопіса (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF