Ніва № 09 (3068), 1 сакавіка 2015 г.

Міністр Галіцкі з меншасцямі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Скрыгатам пачалася 16 лютага сёлетняя — як паказана ў запрашэнні — навагодняя сустрэча прадстаўнікоў арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшскага ваяводства з паддяшскім ваяводам Анджэем Мэйерам і міністрам адміністрацыі і лічбавізацыі Анджэем Галіцкім (ведамства „апякуе” меншасці ў Польшчы). Нядаўна прызначаны на пасаду ваявода звярнуўся да польскіх літоўцаў з пажаданнямі з нагоды прыпадаючага якраз у той дзень 95годдзя абвяшчэння незалежнасці Літвы пасля стогадовага царскага зняволення:

— Каб вы адчувалі сябе добра ў нас, у Польшчы.

Выправіць ляпсус узяўся адзін з запрошаных удзельнікаў сустрэчы... старшыня Культурнай асацыяцыі „Русь” Анатоль Адзіевіч:

— Мы сюды не прыехалі. Жывем тут ад стагоддзяў. Таму просім вас, каб так да нас не звяртацца.

Міністр Галіцкі, глянуўшы з дакорам у бок ваяводы, рашуча падтакнуў старшыні „Русі”:

— Вядома, што так.

Збянтэжаныя польскія літоўцы сядзелі моўчкі. Так, дарэчы, як і маўчалі ў гэты час прысутныя ў зале падляшскія дэпутаты з сеймавай камісіі нацыянальных меншасцей Яўген Чыквін і Аляксандр Сасна ды старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах Роберт Тышкевіч.

Сустрэча была нагодай прадставіць усім арганізацыям нацыянальных меншасцей новага ўпаўнаважанага па іх справах Мікалая Мантура, які адзначыў, зяртаючыся да запрошаных:

— Гэта я для вас, а не вы для мяне. Не спадзявайцеся, што ўпаўнаважаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF