Ніва № 08 (3067), 22 лютага 2015 г.

Гайнаўка цэнтрам «Беларускай песні»

Аляксей МАРОЗ

ХХІІ Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня 2015», якога галоўным арганізатарам з’яўляецца Галоўнае праўленне БГКТ, распачаўся 24 студзеня з раённых элімінацый у Сямятычах. Пасля адбыліся раённыя агляды для Сакольскага, Беластоцкага, Бельскага і Гайнаўскага паветаў. Прыняло ў іх удзел 113 выканаўцаў, агулам каля 600 чалавек. Сёлета цэнтральныя элімінацыі фестывалю «Беларуская песня 2015» адбыліся 15 лютага ў Гайнаўскім доме культуры. Выступілі 76 выканаўцаў, якія на раённых элімінацыях былі кваліфікаваныя на цэнтральны адбор. Беларускія песні гучалі ў ГДК ажно да вечара. Да цэнтральнага адбору прыступілі хары, калектывы, салісты, дуэты, тэрцэты і квартэты.

— Тут найчасцей выконваюцца апрацаваныя народныя песні і сучасныя творы. Штораз менш чуем аўтэнтычны фальклор. Затое апошнім часам павялічваецца колькасць моладзі, якая найчасцей выступае з эстрадным рэпертуарам, — заявіў старшыня БГКТ Ян Сычэўскі.

— Так склалася, што ў гэтым годзе Гайнаўка стала цэнтрам беларускай песні і добра, што ў ёй адбываецца цэнтральны агляд фестывалю «Беларуская песня». Гайнаўская публіка мае нагоду паслухаць песні ў выкананні калектываў з усёй Беласточчыны. Узровень сёлетніх выступаў высокі і гэта радуе. Цешыць нас таксама, што маладыя не забываюць пра родную мову і песню. На фестывалі выступае многа маладзёжных гуртоў, — сказаў намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень.

Сярод публікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF