Ніва № 07 (3066), 15 лютага 2015 г.

Роздумы над парогам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нядаўна мінула дзясятая гадавіна прыняцця Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове. Гэта адзін з самых маладых у Еўропе законаў, якія рэгулююць правы меншасцей. Ён увёў раней невядомыя польскаму заканадаўству правілы, якія тычацца, між іншым, падвойных назваў населеных пунктаў і двухмоўных дарожных указальнікаў. Увёў таксама дапаможную мову ва ўстановах. Урэгуляваў правы меншасцей культурнага характару. Нарэшце стварыў сумесную камісію з прадстаўнікоў урада і нацыянальных меншасцей. Яго першы артыкул гучыць: «Закон рэгулюе пытанні, звязаныя з падтрымкай і развіццём культурнай самабытнасці нацыянальных і этнічных меншасцей, захаванне і развіццё рэгіянальнай мовы, грамадзянскай і сацыяльнай інтэграцыі асоб, якія належаць да нацыянальных і этнічных меншасцей, а таксама пра тое, як рэалізаваць прынцып роўнага абыходжання з асобамі незалежна ад іх этнічнага паходжання, а таксама вызначае задачы і паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання ў дачыненні да гэтых пытанняў».

Выпадкова я наткнуўся на інтэрв’ю, якое да гадавіны закона даў загадчык аддзела па правах чалавека Люблінскага ўніверсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, эксперт па правах меншасцей праф. Гжэгаж Януш. Генеральна прыняцце польскім парламентам дзесяць гадоў таму гэтага закона ацаніў ён такім чынам: «Я думаю, што ў меркаванні меншасцей гэта важны крок наперад. Таму лічу, што адпавядае ён пастаўленым задачам. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF