Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

У нашым Татарстане

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1972 годзе Сакрат Яновіч быў пісаў: „У Крушынянах аўтобус спыняецца непадалёку татарскай мячэці. Асколак блакітнага Крыму ў паўночных бярозах! Высіцца ў полі старымі дрэвамі татарскі могільнік. Стэпавая маладзеччына спачывае пасярод каласістага прастору ніваў...”. Сорак тры гады таму вакол Крушынян былі каласістыя нівы. Сорак тры гады гэта хуткія два пакаленні — заміж каласістых ніў зараз вакол Крушынян паўночныя бярозы ды такія ж сосны, паміж якіх зладжаны тамашнім надлясніцтвам г.зв. экуменічны шлях. Гэта сучасная выдумка, дзе ёсць усялякае mydło i powidło. Але калі зараз у пашане розныя старадаўнія выдумкі, у тым ліку і легенды, дык хіба і фантастычная крэатыўнасць сучасных аўтараў заслугоўвае нейкага выяўлення ў новых ландшафтных умовах.

Аўтобус, так як і сорак тры гады таму, надалей яшчэ ездзіць у Крушыняны. З аўтобуснага прыпынку вяртаюся крыху назад — да даволі арыгінальнага комплексу збудаванняў, якога архітэктурныя ўзоры нагадваюць не пасяленчы ландшафт акерманскіх ці паволжскіх стэпаў, але хутчэй за ўсё архітэктуру аўтахтонаў экватарыяльнай Афрыкі. Калі я прыцэліўся шчоўкнуць здымак экзатычных стрэх і каміноў, жанчына, што прыехала тым жа што і я аўтобусам, запрасіла мяне ўсярэдзіну, наўсцяж адкрываючы закрытую дагэтуль браму. У галоўным будынку ўтульненькая сталовая на першым паверсе ды не менш утульныя спальныя памяшканні на другім. Побач кіпіць работа — завяршаецца пабудова двух квадратных у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF