Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Юбілей «Беларускага абраду на сцэне»

Аляксей МАРОЗ

Цэнтральнае мерапрыемства ХХ Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне», якое адбылося 24 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры, было падвядзеннем вынікаў раённых прэзентацый у Беластоку, Бельску-Падляшскім і Дубічах-Царкоўных. Усе агляды ладзіліся Галоўным праўленнем БГКТ. У прыпушчанскім горадзе самадзейнікі паказвалі вясковае жыццё ў мінулым, якога практычна сёння ўжо няма. Лічаць яны, што трэба захоўваць колішнія абрады і песні, бо гэта нашая традыцыя і гісторыя, якая можа быць адукацыйным матэрыялам для дзетак і моладзі, зацікаўленых мінуўшчынай.

Хаця ў канцэртнай зале ГДК сабраліся ў галоўным людзі сталага ўзросту, то дзякуючы кабельнаму тэлебачанню мерапрыемства пабачылі гледачы ўсіх узростаў у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім.

Беларускае мерапрыемства адкрылі дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі і старшыня павятовага аддзела БГКТ у Гайнаўцы Іаланта Грыгарук, а вядучай была Барбара Вашчэнка. Старшыня Ян Сычэўскі пры нагодзе юбілею падвёў вынікі 20-гадовага мерапрыемства — за гэты час было паказаных каля 300 абрадаў.

Публіка з асаблівым зацікаўленнем паглядзела выступленні дзетак і моладзі, якія захапілі акцёрскімі здольнасцямі і ўмеласцямі. Сярод маладых станоўча вылучаліся асобы, якія здабылі вопыт на дэкламатарскіх конкурсах і «Беларускай гавэндзе». Вопратка, стылізаваная на даўнюю, і сцэнічнае афармленне таксама былі адпаведна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF