Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Заблытаная наша мінуўшчына (ч. 2)

Васіль САКОЎСКІ

Як жа ж інакш, як не горкім парадоксам, насмешкай гісторыі можна назваць той факт, што тыя самыя беларусы (толькі розныя пакаленні) так ахвярна бароняць унію ад праваслаўя, як раней баранілі праваслаўе ад уніі?

Выглядае гэта і смешна, і грэшна, але вінаваты ў гэтым не яны, а тыя, хто даводзіў беларусаў да такога стану. А значыць, гэта унія і антыунія нічога супольнага з сапраўдным хрысціянствам не мелі, а толькі з грубай палітыкай. Вось чаму навязанне беларусам рэлігійнай уніі ў 1596 годзе і спосаб яе ліквідацыі ў 1839 г. — гэта чорныя даты нашай гісторыі, акты насілля і гвалту, грубага таптання асноўнага і элементарнага і нацыянальна-рэлігійнага і агульначалавечага права — волі сумлення і веравызнання. Дзе не гарантуецца гэтае права, там нельга гаварыць аб талерантнасці...

Калі б аднак параўнаць гэтыя два гвалты, дык, бясспрэчна, навязанне уніі было намнога большым гвалтам, чым яе ліквідацыя. Хаця б таму, што той гвалт быў першым. Не было б першага, не магло б быць і другога. Так ужо ёсць на гэтым свеце, што пачатае зло, як і дабро, далей толькі множацца. Найбольшае аднак і невыбачальнае зло уніі заключаецца ў тым, што праз яе свядома быў дадзены пачатак падзелу нашага спакойнага народа на тры ўзаемаварожыя свядомасці: праваслаўную, уніяцкую і каталіцкую, з ліквідацыяй якой беларусы справіцца не могуць і па сёння. Змяняліся і змяняюцца толькі колькасныя прапорцыі паміж гэтымі канфесіямі, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF