Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Была граніца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шаша з Лап у напрамку Браньска, перасякаючы Вышкаўскую гміну двума шырокімі лукамі, мінае вёску Вулька-Пяткоўская, якая ў гэтым напрамку астаецца амаль поўнасцю з левага боку. Супрацьлеглы бок, ахінуты паркавымі дрэвамі, займае свайго роду прысёлак згаданай вёскі — Каменны Двор. Але па сутнасці гэта менавіта Вулька-Пяткоўская стала прысёлкам Каменнага Двара...

Менавіта ў мясцовасці, што зараз называецца Каменным Дваром, двор існаваў ужо ў XVI стагоддзі і з ходам часу мяняў сваіх уласнікаў. У палове ХІХ стагоддзя быў там пабудаваны драўляны новы дворскі будынак. У канцы таго ж стагоддзя чарговыя ўласнікі абгарадзілі рэзідэнцыю каменным муром з чаго і прынялася цяперашняя назва мясцовасці — Каменны Двор. Аднак з ходам часу маёмасць стала занепадаць і ў міжваенны перыяд трапіла яна на аўкцыён.

Новай уласніцай маёнтка стала Аляксандра Пілсудская, удава па маршалку Юзафе Пілсудскім. Яна рашыла пабудаваць новую сядзібу, мураваную, што скора, ужо ў 1937 годзе, стала рэальнасцю. Бывала яна ў ёй толькі ў летні час, разам з дочкамі, прыязджаючы з Варшавы поездам у Лапы, а адтуль у Каменны Двор фаэтонам. Грошы на куплю гэтай рэзідэнцыі, як падаюць афіцыйныя звесткі, атрымала яна ў падарунку ад войска...

Пані маршалкава была жанчынай надта энергічнай і яна ў Каменным Двары вяла даволі актыўнае жыццё, што дазваляла жыхарам Вулькі-Пяткоўскай атрымаць працу і заробак. Зладзіла яна там прадшколле і кола вясковых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF