Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Супрасльская канферэнцыя

Уршуля ШУБЗДА

У двухдзённай міжнароднай канферэнцыі ў Супраслі прымала ўдзел 20 даследчыкаў гісторыі мясцовага манастыра. Навукоўцы з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы размаўлялі аб развіцці і дзейнасці Супрасльскай лаўры ад ХVI да XX стагоддзя. У канферэнцыі прысутнічалі, між іншым, святары Грэка-каталіцкай царквы і гісторыкі з Беларусі. На працягу стагоддзяў Супрасльскі манастыр неаднойчы мяняў канфесійную прыналежнасць, таму да сёння некаторыя гістарычныя факты нявысветленыя або разглядаюцца рознабакова. Аднак канферэнцыя, якая прайшла 16-17 лістапада ў Супраслі, аб’яднала тых навукоўцаў, якіх погляды на дзейнасць манастыра маюць аднолькавы або збліжаны да сябе характар.

— У канферэнцыі ўдзел маглі прымаць усе. Была аб’ява на сайце нашага горада, — адзначыў бурмістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі. — Тыя, якія хацелі, якія маюць адвагу і ахвоту да супольнай дыскусіі, прыйшлі. Няма тых, якія не зацікаўленыя дыялогам.

Сам загаловак сёлетняй сустрэчы „Дзейнасць Супрасльскага абацтва ў XVI-XX стст.” выклікаў абурэнне некаторых прадстаўнікоў праваслаўя.

— Як можна гаварыць аб гісторыі манастыра ад XVI ст., называючы яго абацтвам? — абураецца працаўнік манастыра, іканапісец Янка Грыгарук. — Да XVIІ стагоддзя, да берасцейскай уніі ва ўсіх крыніцах яго называюць манастыром. А гэтая назва не выступае ні ва ўніяцкай тэрміналогіі, ні ў каталіцкай.

Як адзначыў настаяцель Свята-Уладзімірскай царквы ў Гародні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF