Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Людвіка і «Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча»

Міра ЛУКША

Людвіку Кардзіс, родам з Астравеччыны, жыхарку Вільні, прадставіў мне больш за чвэрць стагоддзя таму Канстанцін Пятровіч, старазаконны, які валодаў усімі мовамі віленчукоў, друкар, карпатлівы збіральнік тутэйшых старажытнасцей: «Яна вам пакажа Вільню!» Паўтарыў ён словы Яўстафія Тышкевіча: «Абавязак кожнага адукаванага і ўлюбёнага ў свой край чалавека — старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненне і складае матэрыял для гісторыі. Здагадвацца, шукаць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку тым, хто прысвяціў жыццё сваё і здароўе для грамадскага». І цяпер яна — адна з тых, хто ратуе віленскія памяткі старажытнасці, якія хоча змясціць пад адным дахам — у музеі.

Змітрок Бядуля казаў пра гэта месца так: «...Святое гэта месца, бо адсюль разыходзяцца прамяні навукі і асветы па ўсім нашым краі...». Максім Багдановіч (у 1911 годзе): «Гэта ёсць фундамент нашага Адраджэння. Гэта і за 1000 гадоў будзе сведчыць аб нас». Гэта пра Беларускі музей Івана Луцкевіча.

Якраз пра гэты музей і пра беларускую Вільню пагаварылі мы ў АББАўскім «Склепе з культурай» пры Пачатковай школе ¹ 14 у Беластоку 29 лістапада — з Людвікай Кардзіс-Вітушкавай, дырэктаркай Віленскага беларускага музея Івана Луцкевіча. У рамках сустрэчы паказаны быў таксама фільм «Людвіка» Міколы Ваўранюка. Пачынаецца ён у кватэры Людвікі ў Вільні, якая паціху сама ператвараецца ў музей, бо тут збіраюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF