Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Вячоркі бабулі Вольгі

Іаанна ЧАБАН

Захапляюць сваёй прыгожасцю сакольскія памежныя ландшафты. На маляўнічых узгорках, далінах, у лясным зацішку цешыць вока старэнькая, драўляная забудова невялічкіх, найчасцей шляхецкіх вёсак, ці шматлікіх тут хутароў. Хаця хаткі дзе-нідзе яшчэ стаяць, але жыць у іх ужо няма каму. У Кнышэвічы-Калёнію найпрасцей дабрацца кіруючыся з шашы Саколка — Крынкі налева, у вузкую, польную дарогу, потым трэба павярнуць направа у яшчэ больш першабытную сцяжынку. Пры яе канцы паціхеньку праводзіць свае дні васьмідзесяцігадовая спадарыня Вольга. Сама яна родам з непадалёкай вёскі Кнышэвічы, з мураванкі Чаховічаў. На хутар прыйшла за мужам у 1956 годзе. Зараз пасля вяселля пасялілася ў старую, драўляную хатку, потым удалося ёй неяк зляпіць новую мураванку. Перапоўненыя мноствам хатняе-гаспадарскай працы і турбот будні адцягвалі яе ад думак пра радню ці сябровак. Хутка міналі працавітыя дзесяцігоддзі, надышла ўсё яшчэ зняволеная турботамі старасць.

— От, вясною, то і вясною, але як зіма прыйдзе, — распавядае спадарыня Вольга. — Я папрасіла гэтага Кшыся, то ён мне штотыдзень, у кожную сераду, тавар прывозіць — хлеб, малако, смятану... Была малодшая то і ў Самагруд у царкву пехатою зайшла, і ў родную вёску. Цяпер ужо не дам рады. А і радня павымірала. Брат памёр малады і сястра адна, другая. Я самая старшая і трэба яшчэ мучыцца, сядзець.

Тое, што засталося спадарыні Вользе, гэта ўспаміны вясёлых гадоў моладасці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF