Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

«Курантам» — 10 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Беларускі мужчынскі калектыў «Куранты», што дзейнічае пры Бельскім доме культуры, 23 лістапада адсвяткаваў 10-годдзе сваёй дзейнасці. Мужчыны з «Курантаў» на высокім мастацкім узроўні запрэзентавалі перад шматлікай публікай свой лепшы рэпертуар — творы з мінуўшчыны, апрацаваныя фальклорныя песні і аўтарскія творы на словы нашага паэта Віктара Шведа і свайго спевака Яна Грыгарука ды з музыкай мастацкага кіраўніка калектыву Аліны Негярэвіч. На падмену бельскім спевакам выступілі гурты «Калінка» і «Гай» з Беластока, якія вядзе Марыюш Харужы. З юбілеем «Курантаў» віншавалі шматлікія госці і бяльшчане, якім даспадобы рэпертуар гэтага яшчэ адносна маладога па ўзросце, але сталага па мастацкім вопыце калектыву.

Юбілейны канцэрт бельскія мужчыны распачалі песняй «Куранты» на словы Яна Грыгарука і музыку Аліны Негярэвіч. Вядучая Барбара Вашчэнка папрасіла хвілінай цішыні ўшанаваць памяць памерлага члена калектыву Анатоля Максімюка.

— Паколькі крыху пішу вершы па-беларуску, папрасілі мяне скласці на роднай мове словы прывітальнага твора і я гэта зрабіў, — заявіў мне Ян Грыгарук, які практычна ад пачатку спявае ў калектыве, за выключэннем перапынкаў з за жалобы. — Некаторыя мае вершы друкаваліся ў «Ніве», але гэта было даўней. Зараз у мяне ёсць каля 20 новых беларускіх вершаў і ўжо некалькі месяцаў збіраюся пад’ехаць у «Ніву», каб перадаць іх на разгляд, даведацца ці падыходзяць яны да друку.

«Куранты» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF