Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Трансгранічна — стратэгічна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У наступным годзе мае ўзнікнуць ваяводская стратэгія прыгранічнага супрацоўніцтва. Гэта выснова з дыскусіі, прысвечанай прыгранічнаму супрацоўніцтву паасобных падляшскіх гмін і падляшскага рэгіёна ў цэлым. Папярэднічала ёй прэзентацыя «Дыягностыка лакальнага і грамадскага прыгранічнага супрацоўніцтва ў Падляшскім ваяводстве», падрыхтаваная Фондам навукова-даследчай лабараторыі і сацыяльных дзеянняў «SocLab» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў.

Даследаванне было праведзена ў перыяд з ліпеня па верасень гэтага года ва ўсіх 118 падляшскіх гмінах, на пяці вучэльнях, у дзесяці няўрадавых арганізацыях і дзесяці прадпрыемствах, занятых у супрацоўніцтве з Усходам. Прааналізавана каля трохсот рознага тыпу гмінных стратэгічных дакументаў і праведзена шэраг абследаванняў. Прынята пад увагу супрацоўніцтва з Беларуссю, Літвой, Украінай і Калінінградскай вобласцю.

— Прыкметным з’яўляецца дысананс паміж тым, што ёсць у стратэгіі органаў мясцовага самакіравання, і рэальнасцю. Дамінуе культурнае і турыстычнае супрацоўніцтва. На далейшым плане — эканамічнае і інфраструктурнае, датычнае рынку працы. Дакументы большасці самаўрадаў не ўлічваюць замежнай перспектывы партнёраў, — рэзюмавала даследаванне на пасяджэнні ў Беластоку 27 лістапада Кацярына Штоп-Руткоўская з «SocLab».

Як вынікае з апытання, на Падляшшы толькі 49 гмін праводзяць трансгранічнае супрацоўніцтва, большасць з Літвой (35) і Беларуссю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF