Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Душа баліць

Міраслаў ГРЫКА

Як кожны дзень паглядзеў я вячэрнія весткі на выбраных тэлеканалах. Пасля абавязковы душ. Як звычайна — пад наперамен гарачай і ледзяной вадой. Тым даўжэй, чым больш дрэнных навін. Гэты рытуал паўстаў у час ваеннага становішча. Тады я змываў з сябе бруд партыйных прапагандыстаў, іх ідэалагічнай пагарды, але і звад салідарніцкай апазіцыі, іх узаемных паклёпаў і праклёнаў. Да сёння нічога не змянілася, калі не лічыць упрыгожванняў і асноўных рэканструктараў нацыянальнай драмы. Тым не менш адчуваю сябе брудным. Толькі што ўмацаваў за ўсе гэтыя гады сваё цела. Не чапляюцца да яго распаўсюджаныя захворванні. Горш з душой. Так, з душой! Гэтым непазначаным, бяздомным у целе чалавека, хоць па-ранейшаму блытаючымся ў галаве, творам. Можа боскіх, а можа толькі чалавечых думак? Толькі што думкі не баляць. Так, значыць, душа! Няхай і так будзе. На гэты раз мне разбалела... Украіна. Там зноў грамадзянскі пратэст. Шматтысячны. Мабыць, мільённы. На кіеўскім Майдане сабраліся маладыя і пажылыя людзі, цэлыя сем’і з маленькімі дзецьмі. Спантанна. Нікім не падбухторваныя. Зноў жа па той прычыне — невыноснай пагардлівасці кіруючага класа ў адносінах да грамадства. Ці ўкраінцы ў змозе ўтрымаць «аранжавы» колер нязгоды? Колькі разоў можна патрабаваць нармальнасці: дзяржавы без неўтаймаванай карупцыі, без смутнай сістэмы ўлады і бізнесу, без нераскрытасці палітычных рашэнняў, якія забіраюць украінскаму народу права на самавызначэнне?(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF