Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Майдан ці Магадан

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Украінскія падзеі, якія набываюць ужо сусветны розгалас, надзвычай кранаюць і многіх жыхароў Беларусі. У тым, што зыход новага Майдана наўпрост адаб’ецца на лёсе Беларусі ніхто не сумняваецца — ні аналітыкі з імёнамі, ні простыя карыстальнікі сацыяльных сетак. На маю думку, чым бы не скончылася супрацьстаянне на Украіне, бліжэйшым часам гэта адаб’ецца адмоўна на Беларусі. Калі вышэйшая ўлада нашых паўднёвых суседзяў наважыцца на сілавы разгон пратэстоўцаў і рэпрэсіі супраць апазіцыйных сіл, у Беларусі яшчэ больш узмоцніцца пераслед дэмакратычных актывістаў. Паводле прынцыпу „ў страху вочы па яблыку”. Не сумнявайцеся, улада зробіць усё, каб выключыць у Беларусі ў 2015 г. нават падабенства Плошчы-2010. Калі ж украінскі народ даможацца зараз адстаўкі Януковіча, альбо прымусіць яго ўсё ж падпісаць дэкларацыю пра збліжэнне з Еўрасаюзам, гэты ж Еўрасаюз пастараецца загладзіць сваю „віну” перад Масквой цаной Беларусі. Тым больш, уражанне такое, што яны — чыноўнікі Еўрасаюза, якія праўдападобна не маюць выразнай геапалітычнай дактрыны, разумення гістарычнай перспектывы, а кіруюцца выключна штодзённымі эканамічнымі гешэфтамі, самі не ведаюць, што рабіць з Украінай і іншымі постсавецкімі краінамі. З тымі еўрапейскімі паводле гісторыі дзяржавамі, якія ніяк не могуць вырвацца з „братніх” душыцельных нафта-газавых абдымкаў Крамля. Якія ніяк не могуць вырвацца з азіяцкай залежнасці ад таталітарнага мінулага. Захад мог (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF