Ніва № 49 (3004), 08 снежня 2013 г.

Перад з’ездам БГКТ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Прыняць план дзеянняў на 2014-2017 гады, пераканаць беларускамоўныя СМІ да сумленнага і адказнага адлюстравання нашых праблем, знайсці залатую сярэдзіну на супрацоўніцтва ўсіх беларускіх арганізацый, — такія высновы былі сфармуляваны ў канцы справаздачна-выбарнай канферэнцыі Павятовага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Адбылася яна 29 лістапада, перад запланаваным на 22 снежня XVII з’ездам найстарэйшай беларускай арганізацыі, якой культурныя мерапрыемствы пад адкрытым небам прыцягваюць нават шматтысячную публіку. Новым старшынёй Беластоцкага аддзела БГКТ зноў быў выбраны доктар Васіль Сегень, лінгвіст, выкладчык Кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку.

З-за розных, звычайна выпадковых прычын, шмат асоб з гмін Беластоцкага павета не змагло прыехаць на павятовую канферэнцыю. Згодна са спіскам прыстунасці прыняло ў ёй удзел семнаццаць чалавек, у асноўным з Беластока, двое з Козлік і адна з Заблудава, якія дагэтуль уваходзілі ў статутныя органы павятовай арганізацыі. Яшчэ да адкрыцця канферэнцыі Валянціна Ласкевіч, сакратар ГП і член павятовых структур БГКТ, сказала «Ніве»:

— Мела быць, у прыватнасці, цэлая група з Бандароў, але не ведаю, чаму не даехалі. БГКТ, фармальна гледзячы, не мае улікавых членаў, базавую дзейнасць вядзе на прыхільніках. Калісь іх было некалькі тысяч і былі штаты, нават у кожным аддзеле ў раёне. У нас нават былі сродкі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF