Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Нараўчанскі патрон

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Спрэчным патронам публічных месц на Беласточыне мела быць прысвечаная сустрэча, сарганізаваная Беластоцкім аддзелам Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у сядзібе Архідыяцэзійнага архіва і музея ў Беластоку. Тым часам дыскусія сканцэнтравалася на асобе Аляксандра Валкавыцкага, імя якога шмат гадоў носіць Пачатковая школа ў Нараўцы.

Адкрываючы дэбаты, вядучы яе гісторык, прэс-сакратар Беластоцкага аддзела ІНП Тамаш Данілецкі спаслаўся на вызначэнне «патрона»-заступніка. Такім чынам, згодна з ім, гэта заслужаны і, як правіла, ужо памерлы чалавек, чыё імя прысвойваецца ўстанове або нейкаму месцу. Паставіў пытанне сацыёлагу з Універсітэта ў Беластоку, аднаму з чатырох удзельнікаў дыскусіі Радаславу Арышчышыну, для чаго грамадскасці патрэбныя заступнікі ў гэтым сэнсе слова:

— Заступнік — гэта асоба, якая адпавядае патрэбам мясцовай супольнасці, але часта адлюстроўвае погляды больш шырокага спектра грамадства. І тут паяўляюцца канфлікты. Даходзіць да канфлікту памяці. Здзіўляе мяне няведанне таго, хто з’яўляецца заступнікамі. Я вырас на Дзесяцінах (мікрараён Беластока — М. Х.) і пытаўся, хто гэта генерал Зыгмунт Берлінг, якога імя носіць адна з мясцовых вуліц. Веды аб ім былі роўны нулю.

Тамаш Данілецкі пералічыў шэраг вуліц з назвамі ад імён персанажаў, якія ўмацоўвалі камуністычную сістэму, і ўсё яшчэ знаходзяцца ў Сейнах і Гайнаўцы. Іншы ўдзельнік дыскусіі Марэк Кетлінскі, дырэктар Дзяржаўнага архіва ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF