Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.
Заўсёды разам з СакратамГанны КАНДРАЦЮККалі адыходзіць з жыцця чалавек, здаецца, усё кончана, ажываюць найлепшыя ўспаміны. Чалавечыя. З’ездзіць на пахаванне ў Крынкі ды правесці ў апошні шлях пакойную Тацяну Яновіч мы палічылі абавязакам і гонарам. Вобраз гэтай сцішанай, культурнай жанчыны неадлучна зросся з літаратурнай спадчынай, замежнымі паездкамі ды грамадскай і палітычнай дзейнасцю Сакрата Яновіча. — Яны стварылі такі вобраз сям’і, дзе заўсёды можна было забегчы, — кажа Лёнік Тарасэвіч. З сям’ёй Яновічаў мастак сябраваў з 1981 года. — Гэта былі людзі, якія дапаўнялі адзін аднаго. Сакрат быў інтэлектуальным рухавіком, а Таня старалася ўсё спалучыць, была такім Сакратавым анёлам... У дарозе, недзе ў сэрцы Кнышынскай пушчы, Яўген Вапа прыгадаў іншыя беларускія хаўтуры, калі разам з сябрамі дабіраўся з Варшавы ў Беласток, на прыватнай машыне Янкі Жамойціна, на пахаванне Юркі Геніюша. Па дарозе папалі ў дарожную катастрофу. Але ж дабраліся на могілкі, паспелі. На двары стаяў такі пранізлівы холад, што ўсе акасцянелі. — Пасля нас забраў да сябе Сакрат, — успамінае Яўген Вапа. — Ён тады жыў у Беластоку, у блёку па вуліцы Складоўскай. Памятаю, як Таня напарыла вады і мы доўга мачылі ногі, адаграваліся... Айцец Кастусь Бандарук, які ў той марозны дзень прамаўляў над магілай Юркі Геніюша, зараз дабіраўся з намі ў Крынкі аддаць свой апошні паклон. Аказалася, што ён далёкі сваяк спадарыні Тацяны. Пра жонку Яновіча (...) |