Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

Наш святы пакутнік з Палічнай (ч. 3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Памыляецца той, хто думае, што проста зашчапіць у народзе добры прыклад, узор, ідэал. А ўжо ў выпадку, калі ідзе пра асобу святога, перашкоды непазбежныя. Праўдзівая да болю прыказка, якая кажа: найбольш складана быць прарокам у сваім краі. У выпадку беларускай вёскі, біблейская праўда яшчэ больш праўдзівая і балючая. Тут кожны, у глыбіні душы, лічыць сябе найлепшым і самым дастойным сярод дастойных!

У голасе субяседнікаў, калі мы пыталі пра святога Юр’я Сцепанюка, найперш адчуваўся недавер і дыстанцыя.

— Іх жа там оптам пасля развалу СССР кананізавалі, — паўтаралі адны. Другія чакалі развіцця культу і пакуль ад недаверу толькі круцілі галавой.

Аднак замест здзіўляцца скептычнасці мужыкоў, мы здзіўляліся перашкодам і незразуменню, якія сустрэлі сваякоў святога. У час асвячэння іконы ніхто не прыкмеціў іх прысутнасці, не падзякаваў ім за ангажаванасць, дапамогу. Нам пашанцавала асвятліць праблему, дзякуючы добрай выпадковасці, якую хіба наладзіў сам святы з Палічнай.

* * *

Бо ў звычайным парадку ўсё адбываецца наадварот. Калі людзі належным чынам ацэняць дар пасланы небам, яны гатовы ехаць на край свету і асвятляць тайну. Неацэнены Яраслаў Харкевіч адшукаў месца і сваякоў святога, скантактаваў сям’ю. Наступны крок у адкрыцці і вяртанні памяці святога на радзіму належыць журналістцы штомесячніка „Przegląd Prawosławny” Наталлі Клімук. Яна апісала сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF