Ніва № 44 (2999), 3 лістапада 2013 г.

460 гадоў Праваслаўнаму прыходу ў Дубічах-Царкоўных

Аляксей МАРОЗ

За Праваслаўным прыходам у Дубічах-Царкоўных доўгая гісторыя, якую апісала матушка Ева Аўксеціюк у альбомным выданні «Дубічы Царкоўныя. З гісторыі праваслаўнага прыхода», якое летам мінулага года трапіла ў рукі парафіян. Царкоўныя святкаванні, прымеркаваныя да 460-гадовага юбілею прыхода, адбыліся сёлета 12 ліпеня, у час свята ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, у царкве Пакрова Божай Маці ў Дубічах. У гэты летні дзень мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава асвяціў крыж і мемарыяльную дошку, выкананыя спецыяльна пад юбілейнае святкаванне.

Аб’яднанне развіцця Дубіцкай зямлі «Бахматы» 19 кастрычніка наладзіла ў Гмінным асяродку культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных канферэнцыю, прысвечаную юбілею парафіі. Побач мясцовых прыбылі на яе бурмістр Гайнаўкі і заадно старшыня Аб’яднання самаўрадаў еўрарэгіёна «Белавежская пушча» Ежы Сірак, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак, старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа, старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік і дырэктар бюро Аб’яднання самаўрадаў еўрарэгіёна «Белавежская пушча» Ян Хомчук. Прыхаджане і прыезджыя атрымалі інфармацыйныя буклеты аб Дубіцкім прыходзе. Можна было купіць прыгожа выдадзены альбом «Дубічы Царкоўныя. З гісторыі праваслаўнага прыхода».

— У час святкавання ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, калі малітвы ўзначальваў мітрапаліт Сава, мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF