Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

Памежжа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пазваніў тэлефон. Усхваляваны жаночы голас у трубцы паінфармаваў, што яго ўладальніца выступіць на адвячорку ў тэлевіктарыне і праспявае там рэлігійную песню.

Тэлевіктарына гэтая ідзе па нашым тэлебачанні амаль няспынна, здаецца штодзённа, і кранае яна галоўным чынам яркаколернай эстраднай музыкі.

Акурат не ў мяне была цэліла ўсхваляваная інфарматарка, але ж вестка трапіла мне і нядобра было паставіцца абыякава да так даверлівай мне асобы. У анансаваны час уключыў я тэлевізар і сапраўды паказалася там тройка спаборнікаў, а ў іх ліку і носьбітка анансаванага мне імя. Жанчына паказалася даволі сімпатычнай, як бываюць сімпатычныя жанчыны сярэдняга ўзросту ў дзень нашага тутэйшага прыхадскога свята. І зараз у пачатку перадачы мадэратар прадставіў маю інфарматарку як сяброўку царкоўнага хору і паведаміў, што праспявае яна нумар са свайго рэпертуару. Праспявала яна „Трысвятое” — Святый Боже, святый крепкий, святый безсмертный, помилуй нас.

Мадэратар выказаў здагадку, што гэта было po rosyjsku і спявачка пацвердзіла, што было po rosyjsku. Шчаслівенька, скора запрасіўшая мяне перад блакітны экран змагарка за віктарынныя балы выбыла са спаборніцтва і я з палёгкай выключыў тэлевізар. Папулярныя цяперашнія тэлеперадачы намагаюцца эпаціраваць гледачоў экспазіцыяй „мяса” (mięso, паводле слоўніка — miękka część ludzkiego ciała), а яно мне ўжо пераелася. Бо ж, так мне здаецца, што вялікую частку цяперашняй тэлевізійнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF