Ніва № 38 (2993), 22 верасня 2013 г.

У здаровым целе здаровы дух

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы і наваколлі жыве многа людзей пажылога ўзросту, якія патрабуюць лекарскай дапамогі. Наведваюць лекараў таксама людзі дапенсіённага ўзросту. Каб пазбегнуць многіх хвароб, неабходныя прафілактыка і здаровы лад жыцця. На прафілактыку ў дзяржбюджэце адводзяцца адносна невялікія сродкі, а да змены ладу жыцця складана пераканаць людзей. З думкай пра здароўе Гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія наладзіла ў мінулым годзе фэст, які станоўча быў успрыняты гайнавянамі. Таму арганізатары вырашылі працягваць ініцыятыву.

ІІ Фэст здароўя «У здаровым целе здаровы дух» адбыўся 1 верасня ў гайнаўскім амфітэатры і парку. На мерапрыемства прыбылі не толькі старэйшыя асобы. Маладыя сужонствы з дзеткамі гулялі ў вялікім гарадку гульняў. У амфітэатры выступілі перадусім беларускія калектывы. Дэманстраваліся спосабы ратавання людзей, якія страцілі прытомнасць, і абароны перад злачынцамі. У парку былі расстаўлены палаткі, у якіх мералі ціск крыві, узровень цукру і рабілі іншыя прафілактычныя праверкі. Для донараў працаваў пункт пералівання крыві. Можна было купіць зёлкавыя гарбаткі, мёд, бальзамы, натуральныя прэпараты, а таксама здаровае харчаванне. Гайнаўскае выдавецтва «Братчык» прапанавала рэлігійную літаратуру для духоўнага падмацавання. Прадстаўнікі Непублічнай рэабілітацыйнай амбулаторыі «Кінетыка» рэкламавалі свае паслугі.

Аднак удзельнікі фэсту з вялікай нецярплівасцю чакалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF