Ніва № 35 (2990), 1 верасня 2013 г.

Бласлаўлёная Ліпская зямля

Іаанна ЧАБАН

Выбраным народам можна назваць жыхароў надбобранскага Ліпска. За іх добрымі ўчынкамі сочыць не хто іншы як сама Божая Маці. Ужо другое стагоддзе ўніяцкая ікона Божай Маці Базільянкі падмацоўвуе веру прыхаджан мясцовага каталіцкага касцёла шматлікімі цудамі і ласкамі. Не здзіўляе тады факт, што менавіта на працягу гэтага перыяду Ліпская зямля спарадзіла дзве бласлаўлёныя: сястру Сяргію — назарэтанку, загінуўшую у Навагрудку, і Марыянну Бярнацкую — заступніцу цешчаў. Абразы бласлаўлёных штодзень аздабляюць алтарык Базільянскай Божай Маці. Ва ўніяцкай сям’і нарадзілася таксама адна з бласлаўлёных — Марыянна Бярнацкая. Ад нейкага часу 2 жніўня, з нагоды парафіяльнага фэсту ў гонар Анёльскай Божай Маці, яе народны па стылі абраз ставяць пасярэдзіне касцёла. Перад ім шчыра моляцца перш за ўсё знітаваныя з сабой лёсам цешчы і нявесткі. Так ужо заведзена, што зусім незнаёмыя жанчыны голасам шматвяковай традыцыі, у пераломным перыядзе свайго жыцця вымушаны стаць чымсьці накшталт маці і дачкі. Тут паяўляецца амаль немагчымае ў здзяйсненні заданне — згоднае карыстанне любоўю аднаго, самага блізкага мужчыны: сына і мужа. Нялёгкая нявестчына доля заўсёды была асноўным сюжэтам беларускай народнай песні. Яшчэ да жаніцьбы „выхвалялась яго маці, ой я сына маю, ой я цябе невестою браці ні думаю”. Пасля вяселля, паводле звычаю, перасяліўшыся ў хату жаніха і яго маці, нявестка найчасцей спявала:

...чаму ты матуленька не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF